Працягваецца суд па справе Канавалава-Кавалёва

З такой просьбай да суда ўчора звярнуўся намеснік генпракурора Аляксей Стук. На працэсе пачаліся судовыя спрэчкі. Па словах пракурора, гэтае рашэнне абвінавачанне прыняло з улікам меркавання прадстаўнікоў загінулых. Таксама ён спаслаўся на тое, што абвінавачваныя ўчынілі асабліва цяжкія злачынствы. Сёння на паседжанні выступяць адвакаты. 

Нагадаем, што Дзмітрыя Канавалава вінавацяць у здзяйсненні тэрактаў і вырабе выбуховых рэчываў, Уладзіслава Кавалёва — у дапамозе і неданясенні на Канавалава.