Польскі бізнэс не рызыкуе ісці ў Беларусь

Такую заяву зрабіў амбасадар Польшчы ў нашай краіне Лешак Шарэпка.

Калі 600 польскіх фірм працуюць на беларускім рынку, а польскія інвестыцыі ацэньваюцца ў 300 мільёнаў долараў. І прадстаўнікі буйнога бізнэсу перыядычна наведваюць нашу краіну ў пошуках новых магчымасцяў. Толькі іх візіты маюць нулявы вынік, кажа Шарэпка.
121114_szarepka6.mp3
Лешак Шарэпка: “Людзі разлічваюць: да якой ступені прыбытак можа збалансаваць рызыкі. І часам да нас прыязджаюць прадстаўнікі вельмі сур’ёзных прадпрымальнікаў з Польшчы — яны тут праводзяць сустрэчы. Але потым з гэтага нічога не атрымліваецца. І за год такіх візітаў 5-6 ёсць. Гаворка пра вельмі сур’ёзны бізнэс”.

А гэта — дзесяткі мільёнаў долараў магчымых інвестыцый, якія Беларусь не атрымлівае. І ўсё — з-за дрэннага інвестыцыйнага і палітычнага клімата, кажа Шарэпка. Паводле яго словаў, кепска на рашэнне наконт магчымай супрацы з нашай краінай уплывае і ўваходжанне Беларусі ў Мытны саюз. Польскі бізнэс найчасцей рэгістраваўся ў Свабодных эканамічных зонах. А па дамове з Расіяй і Казахстанам гэтыя зоны бліжэйшым часам мусяць быць скасаваныя. І што прыдзе ці не прыдзе ім на замену — невядома.