Пілоты авіякампаніі “Белавія” атрымліваюць каля 50 мільёнаў у месяц

Ён прызнаў, што па беларускіх мерках заробак пілотаў вельмі высокі. Гусараў патлумачыў гэта неабходнасцю утрымаць пілотаў у авіякампаніі.

Пры гэтым ён адзначыў, што ўзровень зарплаты пілотаў не аказвае вялікага ўплыву на кошт квіткоў. Па словах кіраўніка “Белавіі” на іх кошт у першую чаргу ўплывае цана авіяцыйнага паліва, паведамляе БелТА.

Нагадаем таксама, што сярэдні заробак у Беларусі ненашмат перавышае 2 мільёны рублёў у месяц.