Перад матчам з ПСЖ БАТЭ згуляе з кракаўскай "Віслай"

Пра гэта 2 лютага на апошняй беларускай трэніроўцы перад чарговымі турэцкімі зборамі распавёў галоўны трэнер барысаўчан Віктар Ганчарэнка:

"У гэты збор мы павялічым інтэнсіўнасць трэніровак. Мы скарачаем час, каб каманда вучылася прымаць рашэнні ў яшчэ большым цэйтноце. Будзе яшчэ больш тактыкі, у тым ліку і для падрыхтоўкі з ПСЖ. Запланаваныя спарынгі: 6-га, 9-га і 12-га лютага. 12-га — "Вісла" (Кракаў), а хто будзе 6-га і 9-га — яшчэ ўдакладняем".

Цікава, што ў "Вісле" на правах арэнды гуляе былы "батон" Міхаіл Сівакоў. У кракаўскі клуб ён перайшоў з італьянскай каманды "Кальяры".