Пацярпелы ад выбуху ў метро адаслаў у суд заўвагі наконт працэсу
Самвел Саакян, пацярпелы ад тэракту ў мінскім метро, адправіў у Вярхоўны суд заўвагі на пратакол судовага паседжання.
Знаёміцца з пратаколам пацярпелы скончыў 6 лютага, паведамляе TUT.BY са словаў самога Саакяна.
Яго заўвагі датычаць сведчанняў Уладзіслава Кавалёва і дзвюх сведак — Яны Пачыцкай і Дзержановіч, дырэктара агенцтва нерухомасці "Арміра", праз якое, паводле следства, Канавалаў здымаў кватэру на вуліцы Караля. У заўвагах Саакян адзначае, што яны зафіксаваныя не цалкам.
Таксама Саакян адзначае, што ў пратаколе не зафіксаваныя патрабаванні адной з пацярпелых наконт кампенсацыі маёмаснай і маральнай шкоды.
Паводле беларускага заканадаўства, адказ на заўвагі павінен быць прадстаўлены на працягу 10 сутак.