Партыя "Справядлівы свет" не атрымала дазволу на святкаванне Першамая
Адмовы на заяўкі святкавання партыя левых атрымала па ўсёй Беларусі. Адзіны дазвол быў дадзены ў Гомелі, але і яго скасавалі 29 красавіка.
У каментары Еўрарадыё адзін з кіраўнікоў партыі Сяргей Вазняк падкрэсліў, што радыкальных заклікаў з гэтай нагоды левыя рабіць не будуць:
Вазняк: “Мы лічым, што ва ўмовах, якія зараз у нас у краіне пасля 19 снежня, было б безадказна заклікаць людзей на несанкцыяваныя мерапрыемствы. Таму давядзецца абмежаваца ўскладаннем кветак да знакавых месцаў, якія так ці інакш звязаныя з першамайскай датай”.
Вазняк кажа, што святкаваць Першамай у Мінску на плошчы Бангалор дазволілі прафсаюзам. І хутчэй за ўсё шмат хто з сяброў партыі “Справядлівы свет” пойдзе на гэты мітынг.