Партыя БНФ супраць уваходжання Беларусі ў ЕЭС
Партыя БНФ абвясціла бестэрміновую кампанію супраць уваходжання Беларусі ў Еўразійскі эканамічны саюз.
Пра гэта было заяўлена 19 лістапада ў Мінску на сойме партыі, перадае БелаПАН. Арганізацыя таксама выступае супраць удзелу Беларусі ў такіх аб’яднаннях, як Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі, АДКБ, ЕўрАзЭС, Мытны саюз. Гэтыя ўтварэнні супярэчаць нацыянальным інтарэсам нашай краіны, упэўнены лідар партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
У спецыяльнай заяве адзначана, што паглыбленне інтэграцыйных працэсаў пагражае поўным знішчэннем незалежнасці Беларусі. Такія высновы сябры партыі робяць на падставе таго, што частка расійскай палітычнай эліты бачыць у Еўразійскім эканамічным саюзе “вялікую дзяржаву рускага народа”.