Палітвязень Зміцер Бандарэнка трапіў у санчастку
За кратамі ў палітвязня істотна пагоршылася здароўе.
Як паведамляе БелаПАН са словаў яго жонкі Вольгі, з "Валадаркі" Бандарэнка трапіў у санчастку. 22 чэрвеня Вольга плануе перадаць мужу лекі, спіс якіх даў турэмны лекар.
У Змітра Бандарэнкі назіраецца няпоўны параліч правай нагі, яго мучаць пастаянныя болі. Як напісаў палітвязень жонцы, цяпер болі з'явіліся і ў левай назе.
Нагадаем, Бандарэнка асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у Плошчы 19 снежня.