Пад Мінскам пройдзе форум ананімных алкаголікаў
Форум “Травеньскія сустрэчы” арганізуецца для абмену досведам, прыцягнення ў садружнасць новых сябраў.
Мерапрыемства пройдзе 28–29 траўня ў спарткомплексе “Стайкі” пад Мінскам. Звычайна ён збірае прыкладна 500–600 чалавек, якія ўстрымліваюцца ад ужывання алкаголю, некаторыя з іх — 15–20 гадоў, паведамляе БелаПАН.
Садружнасць ананімных алкаголікаў была заснавана ў ЗША ў 1935 годзе. У свеце яна налічвае каля трох мільёнаў чалавек. У Беларусі садружнасць пачала працаваць у 1990 годзе. У краіне дзейнічаюць 66 ананімных груп падтрымкі, з іх 15 груп — у Мінску. Адначасова кожную групу наведваюць у сярэднім 10–15 чалавек. За час працы ў Беларусі садружнасць дапамагла заставацца цвярозымі некалькім тысячам чалавек.