Пачынаецца суд над Алесем Бяляцкім
Лідара праваабарончага цэнтра “Вясна” вінавацяць у нясплаце падаткаў.
Крымінальную справу будзе весці суд Першамайскага раёна Мінска, суддзя Сяргей Бандарэнка. Аднак працэс будзе праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна. Паседжанне пачнецца сёння а 10-й гадзіне.
Алесь Бяляцкі знаходзіцца пад вартай ад 4 жніўня. Прычынай арышту стала інфармацыя аб банкаўскіх рахунках праваабаронцы ў Польшчы і Літве. Гэтыя краіны перадалі беларускаму боку інфармацыю аб іх. На рахункі паступалі сродкі, прызначаныя для фінансавання дзейнасці праваабаронцаў. Бяляцкаму пагражае сем гадоў турмы.