Незалежны прафсаюз дапамог рабочаму выйграць суд і атрымаць грошы
Магілёўскі незалежны прафсаюз РЭП праз суд вярнуў рабочаму працоўную кніжку і 2 мільёны 400 тысяч рублёў.
Прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці выйграў чарговую працоўную справу. Гэтым разам ён дамогся вяртання працоўнай кніжкі і грашовай сумы ў памеры 2 мільёны 400 тысяч рублёў былому работніку ўнітарнага камунальнага рамонтна-эксплуатацыйнага прадпрыемства “Медык” Юрыю Канцавенку.
“Рабочаму не вярталі працоўную кніжку, — гаворыць юрыст прафсаюза РЭП Аляксей Яўгенаў. — А без яе ён не мог нікуды працаўладкавацца. Таму мы вырашылі адстаяць яго інтарэсы праз суд. Акрамя гэтага за затрымку выдачы працоўнай кніжкі рабочы атрымаў грашовую кампенсацыю ў памеры 2 мільёны 400 тысяч рублёў, чым і застаўся вельмі задаволены”.