Наваполацкая кантралёрка становіцца зоркай байнэту (відэа)

Жанчына стала вядомая пасля выпадку, калі яе цягалі за валасы ў наваполацкім аўтобусе. Дарэчы, хлопца, які гэта зрабіў, затрымалі. Максімальна яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляе сайт "Хартыя'97", новы відэаролік датуецца 26 кастрычніка 2011 года. На ім відаць, што кантралёрка падчас спрэчкі груба пхае пасажырку.

Асцярожна, на відэа ёсць ненарматыўная лексіка!