Аўтамабілі ў юрыдычных асобаў забіраць не будуць?

Намеснік генеральнага пракурора паведаміў, што праект закона аб канфіскацыі машын у п'яных кіроўцаў цяпер знаходзіцца "на завяршаючай стадыі яго распрацоўкі". Аднак, паведаміў Аляксей Стук, узнікла "калізія": што рабіць з машынамі, якія належаць юрыдычным асобам (напрыклад, таму ж райвыканкаму), канфіскоўваць ці не?

130214_stuk_auto.mp3

Аляксей Стук: "Мы прытрымліваемся думкі аб неабходнасці канфіскацыі аўтамабіля, незалежна ад права ўласнасці. Цяпер ідзе гаворка, магчыма, пра нейкі перагляд відаў транспарту, якія знаходзяцца ва ўласнасці юрыдычных асобаў. Засталося гэта дапрацаваць і прадастаўляем кіраўніку дзяржавы".

Нагадаем, законапраект падрыхтавалі Генпракуратура і Міністэрства юстыцыі. У ім прапануецца канфіскоўваць аўтамабілі ў нецвярозых кіроўцаў толькі ў межах крымінальнай адказнасці. Раней зрабіць больш жорсткім пакаранне для нецвярозых кіроўцаў неаднаразова прапаноўваў Аляксандр Лукашэнка.

Ці будуць забіраць аўтамабілі ў нецвярозых кіроўцаў дзяржаўнага транспарту?

Фота — abw.by