Нацбанк адмяняе 30-дзённае рэзерваванне для пакупкі валюты на біржы
Найперш замежныя грошы будуць прадаваць тым, хто набывае за іх медыкаменты і прыродны газ.
З 1 красавіка купіць замежныя грошы на “Беларускай валютна-фондавай біржы” можна будзе на наступны дзень пасля замовы. Нацбанк, які 15 сакавіка паставіў біржу на паўзу, усталяваўшы 30-дзённае рэзерваванне валюты, вярнуўся да правілаў, якія дзейнічалі раней.
Пастановай №89 ад 22 сакавіка 2011 года Нацбанк вызначае, каму на біржы прададуць валюту найперш. Гэта прадпрыемствы, якія набываюць за мяжой медыкаменты і прыродны газ. Таксама прыярытэт маюць тыя, хто замаўляюць грошы для вяртання валютных крэдытаў, — паведамілі ва Ўпраўленні інфармацыі Нацбанка Беларусі.