Набеліянты выступілі супраць беларускіх "чорных спісаў"
Саюз нямецкіх пісьменнікаў звярнуўся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Творцы пратэстуюць супраць прыгнёту і цэнзуры ў Беларусі.
Як адзначае прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў, ліст падпісалі старшыня Саюза нямецкіх пісьменнікаў Імрэ Торак, старшыня Акадэміі мастацтваў Клаўс Штаек, старшыня нямецкага ПЭН-клуба Ёгана Штрасер, лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры Эльфрыда Елінэк і Герта Мюлер, а таксама іншыя пісьменнікі і дзеячы нямецкай культуры. Агулам пад зваротам стаіць больш за 40 подпісаў нямецкіх творцаў. Гэта спіс працягвае папаўняцца.
Асабліва востра нямецкія пісьменнікі выступаюць супраць так званых “чорных спісаў” пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва. На іх думку, такая форма цэнзуры супярэчыць разуменню свабоды і разнастайнасці культуры і мастацтва.
Ліст нямецкія творцы перадалі беларускаму амбасадару ў Берліне.
З тэкстам адкрытага ліста да Аляксандра Лукашэнкі, а таксама з заявай Саюза нямецкіх пісьменнікаў (па-нямецку) можна пазнаёміцца тут.