На вакзале ў Вільні сёння папляскаюць у ладкі

А 19.00 удзельнікі акцыі праводзяць апладысментамі цягнік "Вільня — Мінск". Гэта будзе сімвалічны знак падтрымкі беларусаў, паведамляе Радыё Свабода.

Плануецца, што ў акцыі возьмуць удзел не менш за 30 чалавек, сярод якіх вядомыя актывісты Яўген Афнагель, Зміцер Каспяровіч, Яўген Скрабец, Зміцер Шурхай, Алег Мяцеліца.