На Нямізе затрымлівалі людзей з "Саўбелкай" у руках

Як паведамляе сайт "Вясна", актывісты дамовіліся праз інтэрнэт стаць каля грамадскай прыбіральні, трымаючы афіцыёзную газету. Да іх адразу ж падышлі пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі і адвялі ў чырвоны спецназаўскі аўтобус за Палацам спорту. 


У пастарунак трапілі Віктар Пятроў і Вадзім Шчаглоў. У іх праверылі пашпартных звесткі, "адкаталі пальцы" і адпусцілі без складання пратаколаў.