На футбольных фанатаў, якія біліся ў метро, склалі пратаколы за хуліганства

Агулам міліцыянты затрымалі 9 удзельнікаў бойкі. Як паведамляе БелаПАН, двое непаўналетніх трапілі ў прымальнік-размеркавальнік абласной міліцыі, адзін непаўналетні быў перададзены бацькам пад распіску.

Нагадаем, што бойка паміж маладымі людзьмі адбылася 19 лістапада на станцыі метро "Купалаўская". У ёй удзельнічалі каля 15 чалавек, нехта з іх падарваў петарду на пероне.

Паводле звестак СМІ, у метро пабіліся фанаты брэсцкага "Дынама" і футбольнага клуба "Мінск".