На чарнобыльскім мітынгу затрыманы "падпальшчык"

Як растлумачыў суарганізатар акцыі палітык Віктар Івашкевіч, гэты малады чалавек прыкладна 20 гадоў, закрыўшы твар павязкай, прайшоў да сцэны і паспрабаваў запальнічкай падпаліць адзін з лозунгаў.

На заўвагі арганізатараў акцыі ён не рэагаваў, прадстаўляцца таксама адмовіўся. Пасля гэтага арганізатары акцыі вырашылі перадаць яго міліцыі, што і было зроблена. Супрацоўнікі міліцыі ў форме і цывільным адвялі маладога чалавека ў невядомым кірунку, перадае БелаПАН.

Як заявіў Івашкевіч, "хай цяпер міліцыя сама разбіраецца, была гэта свядомая правакацыя або хуліганская выхадка".