На беларуска-літоўскай мяжы ўтварыўся затор з фураў

У Памежным камітэце кажуць, што прычынай стала "скрыўленне транзітных струменяў", перадае interfax.by. Памежнікі кажуць, што праз Літву частка кіроўцаў едзе ў Польшчу. На іх думку, на гэта ўплывае розніца ў нормах увозу паліва і некаторых іншых тавараў у Літву і Польшчу.

Дарэчы, у Літве не могуць патлумачыць, чаму на мяжы ўтварыліся заторы. Прадстаўнік асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Літвы "Linava" Гіціс Вінцявічус кажа, што сітуацыя іх турбуе.