На Акрэсціна актывіста "дапытвалі" людзі ў масках

Актывіста затрымалі 30 кастрычніка пасля ўдзелу ў шэсці на Дзяды. Нагадаем, некалькі тыдняў таму Карэтнікаў вярнуўся ў Беларусь пасля паўгадавой адсутнасці ў сувязі з падзеямі 19 снежня 2010 года.

Як паведамляе сайт UDF.BY, 8 лістапада у турме Карэтнікава наведалі невядомыя людзі ў масках. Яны патрабавалаі ад яго прызнання ў арганізацыі падзеяў 19 снежня, а таксама ў атрыманні грошай з-за межы. Так званы "допыт" праходзіў з дазволу кіраўніцтва цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў.