"Малады Фронт" хоча, каб дэпутаты адмянілі смяротнае пакаранне
З такой ініцыятывай моладзевая арганізацыя, зарэгістраваная ў Чэхіі, звярнулася да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Маладафронтаўцы парпануюць, каб дэпутат прагаласавалі за мараторый на смяротнае пакаранне, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
Сябры арганізацыі хочуць пачуць персанальныя адказы ад кожнага з дэпутатаў. Арганізацыя абяцае не толькі апублікаваць адказы, але і данесці інфармацыю да выбарцаў.
Фота — zjbic.ru