Маладафронтаўцы працягваюць распаўсюджваць плакаты "Свабоду палітвязням!"
Мэта мінскіх маладафронтаўцаў — данесці да грамадства інфармацыю аб незаконным пераследзе рэжымам Лукашэнкі прыхільнікаў дэмакратычнага руху.
У Мінску маладафронтаўцы ізноўку патрабавалі вызвалення палітычназняволеных прыхільнікаў дэмакратычнага руху праз распаўсюд інфармацыйных абвестак на слупах, пад'ездах, сценах дамоў.
Інфармацыйныя аб'явы з партрэтам Змітра Дашкевіча, заклікам "Свабоду палітвязням!" зноў з'явіліся ў розных раёнах Мінску. "Праўду не схаваеш за кратамі!", — перакананы маладафронтаўцы. Гэтым надпісам пазначаны расклееныя аб'явы, паведамляе сайт арганізацыі.