Маці Уладзіслава Кавалёва працягвае скардзіцца на старшыню КДБ

Ранейшыя звароты наўпрост да старшыні КДБ Вадзіма Зайцава не дзейнічалі. Тады ў пачатку верасня Любоў Кавалёва напісала скаргу на Зайцава ў Генеральную пракуратуру. Адказу пакуль няма, паведамляе Радыё Свабода.

Нагадаем, год таму ў Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся працэс над Дзмітрыем Канавалавым, якога абвінавацілі ва ўчыненні выбуху ў метро, і Уладзіславам Кавалёвым, якому выставілі абвінавачанне ў садзеянні гэтаму злачынству. Абодвух у выніку прызналі вінаватымі і сёлета ў сакавіку расстралялі.

Фота — bymedia.net