Міхалевіч заявіў пра фальсіфікацыі і заклікаў на Плошчу

У сваім афіцыйным звароце за выбаршчыкаў Міхалевіч заявіў пра шматлікія парушэнні, дапушчаныя ў першыя дні датэрміновага галасавання. Згадвае, у паасобку, факты прымусу людзей да “свабоднага волевыяўлення”, умяшання “пабочных асобаў” у працу выбаркамаў. Кандыдат адзначыў, што ўмовы назірання за выбарамі не адпавядаюць міжнародным стандартам і выразіў упэўненасць, што вынікі галасавання, — і датэрміновага, і 19 снежня — будуць фальсіфікаваныя.

У заключэнні Міхалевіч заклікаў выбаршчыкаў 19 снежня на Кастрычніцкай плошчы запатрабаваць ад уладаў сумленнага падліку галасоў і свабодных дэмакратычных выбараў.