Лядовы палац Чыжа прымаць спартсменаў не гатовы (ФОТА)
Еўрарадыё наведала хакейныя пляцоўкі, дзякуючы якім цэнтр старажытнага Мінска ўпрыгожыў дом “Ля Траецкага”.
Элітны дом “Ля Траецкага” ў цэнтры старога Мінска не падабаецца нават кіраўніку краіны. “Мне ён таксама не вельмі падабаецца”, — шчыра прызнаўся Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі 15 студзеня. І адразу ж пахваліў уладальніка кампаніі “Трайпл” Юрыя Чыжа за тое, што той з уласных грошай фінансуе будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў. Да прыкладу, “дзвюх хакейных пляцовак для мінскіх студэнтаў, якія ўжо ўведзеныя ў эксплуатацыю”.
Еўрарадыё наведала ўзгаданы кіраўніком краіны спартовы аб'ект і ўпэўнілася: прымаць наведвальнікаў ён пакуль не гатовы — нягледзячы на тое, што лядовыя пляцоўкі заліты, стаяць крэслы для гледачоў і нават вялізны манітор вісіць над адной з пляцовак.
У той жа час, не паўсюль яшчэ ўстаўленае шкло, нешта даводзяць да ладу электрыкі. Шмат працы будаўнікам і на прылеглай да будынка тэрыторыі.
Калі лядовыя пляцоўкі пачнуць працаваць па-сапраўднаму, рабочыя не адказваюць.
Фота: Змітра Лукашука