Лябедзька параіў людзям у цывільным "не заракацца ад суда"
Анатоль Лябедзька не змог трапіць на судовы працэс у дачыненні да ўдзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня.
28 красавіка ў залу паседжання Кастрычніцкага суда, дзе разглядаецца справа Хамічэнкі, Дразда, Пратасені і Вінаградава, палітыка не прапусцілі людзі ў цывільным, заявіўшы, што на ім скончылася чарга.
Лябедзька папрасіў даць магчымасць зазірнуць у памяшканне і самому пераканацца ў гэтым. На што адзін з людзей у цывільным заявіў: "Для вас там калі і ёсць месца, то на лаве падсудных".
"А вы не заракайцеся. Можа стацца, самі там апынецеся", - адказаў лідар АГП, перадае ucpb.org.