Літва хоча даць Бяляцкаму Прэмію свабоды ў 5000 еўра

Па яго словах, якія перадае партал DELFI, літоўскія дыпламаты ўжо назіраюць за працэсам. Ажубаліс паабяцаў, што Літва абавязкова будзе рэагаваць на гэты суд. Прычым гэта можа быць рэакцыя як старшыні АБСЕ або як рэакцыя кіраўніка МЗС Літвы. Усё будзе залежаць ад сітуацыі, кажа кіраўнік літоўскай дыпламатыі.

Літва паведаміла, што разглядае магчымасць вылучыць Бяляцкаму Прэмію свабоды. Яе прызначаюць за дасягненні і ўнёсак у справу абароны правоў чалавека, развіццё дэмакратыі, заахвочванне міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў барацьбе за свабоду выбару і суверэнітэт народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Прэмія ў памеры 5000 еўра ў год будзе вылучацца праваабаронцам Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Нагадаем, што асновай для суда над Бяляцкім сталі звесткі пра яго рахункі, якія выдалі Літва і Польшча.