Леанід Козік назваў "страйкоўцамі" тых, хто часова не працуе
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі мяркуе, што падставаў прыпыняць працу на прадпрыемствах сёння няма.
Леанід Козік паабяцаў праверыць і ўдакладніць апублікаваную ўчора кіраўніком Белстата Уладзімірам Зіноўскім інфармацыю аб тым, што праз праблемы на фінансава-валютным рынку каля 600 тысяч работнікаў рэальнага сектара эканомікі прыпынілі сваю дзейнасць.
Козік загадзя ўпэўнены, што большая палова з гэтых 600 тыс. чалавек занятыя на прадпрыемствах, якія па ўласным жаданні спынілі дзейнасць, хаця мелі магчымасць яе працягваць. "Што гэта такія за страйкі? — сказаў старшыня ФПБ. — У рэшце рэшт хочаш усталёўвай курс, мы не пытаемся ў цябе, якая цана, — у нас свабоднае цэнаўтварэнне. Але аперацыі ты мусіш праводзіць па аказанні паслуг і гандлі".