Лазавік: за агульныя ўлёткі грошы патрабаваць не будзем

Аплочваць “сваю” частку агульнай улёткі кандыдату ў дэпутаты, што зняўся з выбараў, не давядзецца. Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік тлумачыць Еўрарадыё, што кандытаты, якія зняліся з выбараў, вяртаюць толькі тыя грошы, якія бралі на друк сваіх асабістых улётак і плакатаў.
120920_lazavik.mp3
Лазавік: “Кандыдат на гэта грошы не браў — гэта траціла грошы акруговая камісія. І незалежна ад таго, былі б на гэтам плакаце пяць кандыдатур ці тры — грошы аднолькавыя, розніца невялікая. Гэта не кампенсуе кандыдат”.

Не будуць патрабаваць з “байкотчыкаў” і аплаты скарыстанага імі часу на радыё і тэлебачанні. Нягледзячы на тое, што выкарысталі яны яго “не па прызначэнні” — замест агітацыі галасаваць за сябе, заклікалі не хадзіць на выбары.

Праўда, у каментары Еўрарадыё намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў заявіў, што іх партыя не выключае раптоўнага з'яўлення патрабавання аплаціць радыё і тэлеэфіры, месца ў дзяржаўных газетах ды “сваю” частку на агульных улётках. Для гэтага Цэнтрвыбаркаму будзе дастаткова каманды “зверху”, мяркуе Лялькоў.


Партыя БНФ паспрабуе адбіць у ЦВК 50 долараў

Фота — bymedia.net