Латышы без візы ў Беларусь ездзяць у 12 разоў больш, чым беларусы ў Латвію

Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік прэс-службы Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка:
121115_ciszczanka.mp3
“З нашага боку гэтым правам (без візы наведваць Латвію — Еўрарадыё) пажадалі скарыстацца ўсяго толькі 400 чалавек. А з боку Латвіі — каля 6 тысяч”.

Нагадаем, пагадненне паміж Беларуссю і Латвіяй пачало дзейнічаць з 1 лютага 2012 года. Яно дае права жыхарам 50-кіламетровай памежнай зоны без візы наведваць суседнюю краіну. І знаходзіцца на яе тэрыторыі не больш за 90 дзён цягам шасці месяцаў.