Курс долара знізіўся на 10 рублёў, курс еўра — на 20
У чацвер на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара складае 8340 рублёў, курс еўра — 10310. Курс расійскага рубля падрос — ад 263,5 да 265 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у сераду курс долара не змяніўся, курс еўра знізіўся на 40 рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net