КДБ зацікавіўся Кіраўніцтвам справамі прэзідэнта

На сёння Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне мае каля 400 аб'ектаў нерухомасці. У большасці з іх размяшчаюцца дзяржаўныя органы кіравання. Астатнія здаюцца ў арэнду.

Сярод іншага ўпраўленне валодае разнастайнымі ахоўнымі будынкамі грамадзянскай абароны. Менавіта вакол іх і разгарэўся новы карупцыйны скандал, піша інтэрнэт-выданне "Ежедневник"

Па звестках журналістаў, у 2010 годзе частка будынкаў спісвалася з дзяржаўных рахункаў. І хаця спісаць можна было толькі непрыдатныя будынкі, у гэты спіс нібыта трапілі больш за дзесяць аб'ектаў у вельмі добрым стане. Паводле версіі КДБ, спісанне аб'ектаў адбылося таму, што хтосьці ўнёс заведама ілжывыя звесткі ў адпаведныя акты. Таму следчыя пачалі крымінальную справу за службовую падробку.

Фота — sannews.com.ua