КДБ вярнуў кампутары гомельскай абласной арганізацыі АГП

Гомельская абласная арганізацыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі атрымала кампутарную тэхніку, забраную КДБ у студзені падчас ператрусаў. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў кіраўнік арганізацыі Васіль Палякоў:

“Мы ўчора а 15 гадзіне прыехалі ў абласное ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці, там нам прапанавалі праверыць аргтэхніку — кампутары, ксеракс, ноўтбукі, нэтбукі і пасля гэтага мы тэхніку забралі”.

Паводле яго словаў, уся тэхніка ў працоўным стане, за выключэннем ксеракса, таму яго яны забіраць адмовіліся. Таксама дзесьці знік забраны ў студзені мабільны тэлефон, кажа Палякоў.