Каля Пружан разбурылі сядзібу Швыкоўскіх

Дом сядзібнага тыпу ў Белавусаўшчыне разбураны мясцовым аграпрадпрыемствам, на балансе якога знаходзіўся. Нягледзячы на відавочную гістарычную вартасць,  дом не ўнеслі ў спіс ахаваных дзяржавай  каштоўнасцяў.
Як прычыну зносу падалі тое, што драўляныя сцены згнілі. Пад час разбурэння высветлілася адваротнае.

Як выглядала сядзіба на пачатак лістапада,  можна пабачыць тут.