Human Rights Watch: У Беларусі — крызіс правоў чалавека

Да гэтай ініцыятывы, прымеркаванай да чарговай сесіі Савета ААН па правах чалавека, якая распачынае працу сёння, акрамя Human Rights Watch, далучыліся яшчэ 130 праваабарончых арганізацый і актывістаў.

"Урад стварыў крызіс правоў чалавека ў Беларусі. Савет па правах чалавека ААН не мусіць пакідаць гэта па-за ўвагай. Рэзалюцыя Савета павінна накіраваць уладам Беларусі жорсткі сігнал пра тое, што рэпрэсіі трэба спыніць", — прыводзіць заяву дырэктара аддзялення Human Rights Watch у Расіі Ганны Севарцян Радыё "Свабода".