Генпракуратура адгукнулася на "маўклівыя акцыі"

Арганізатарам несанкцыяваных акцый пракуратура нагадала пра адказнасць за правакацыйныя дзеянні. У заяве гаворыцца, што нават флэш-моб можа быць разагнаны сілавымі метадамі. Як прыклад згадваюцца першыя флэш-мобы ў Нью-Ёрку ў чэрвені 2003 года і пазней у Расіі, Украіне ды Казахстане. 


Прэс-служба ведамства цытуе генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча, якому "хацелася б, каб грамадзяне выкарыстоўвалі законныя спосабы рашэння праблем". 


Разам з тым Генпракуратура зазначае, што супрацоўнікі праваахоўных органаў таксама абавязаныя няўхільна выконваць заканадаўства. Ад міліцыянтаў патрабуецца "быць максімальна карэктнымі, папярэдне, калі дазваляе сітуацыя, прадстаўляцца і патрабаваць ад грамадзян спынення супрацьпраўных дзеянняў, растлумачваць заканадаўства і наступствы яго невыканання".