Генеральная пракуратура папярэдзіла аб незаконнасці акцыі салідарнасці
Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным у пятніцу.
Арганізатары акцыі збіраюцца выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі. Яна запланаваная на 19.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Па дадзеных пракуратуры, да распаўсюджвання заклікаў прыняць удзел у акцыі салідарнасці "непасрэднае дачыненне мае актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь " Сяргей Казакоў". Казакову вынесена папярэджанне, паведамляе інфармагенцтва “РИА Новости”. Месцазнаходжанне Казакова ў дадзены момант невядомае. Тэлефон актывіста не адказвае.