"Гавары праўду" зноў спрабуе ўзаконіцца
18 чэрвеня адбудзецца ўстаноўчы сход грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду".
Гэта другая спроба кампаніі "Гавары праўду" патрапіць у легальнае поле, паведамляе "Белорусский партизан". Першы ўстаноўчы сход адбыўся 23 лістапада 2010 года. Старшынём праўлення быў абраны Уладзімір Някляеў, яго намеснікам - Андрэй Дзмітрыеў.
77 дэлегатаў сходу зацвердзілі назву арганізацыі, прынялі статут і абралі кіруючыя органы.
Але тады Міністэрства юстыцыі адмовіла кампаніі "Гавары праўду" ў рэгістрацыі.