Freedom House: Захад мусіць дапамагчы Беларусі ў выпадку сыходу Лукашэнкі
Захад павінен падрыхтаваць пакет эканамічнай і палітычнай дапамогі для Беларусі на выпадак сыходу Аляксандра Лукашэнкі з улады.
З такой заявай старшыня амерыканскай праваабарончай арганізацыі Freedom House Дэвід Крэмер. Ён выступіў у камітэце па замежных справах Палаты прадстаўнікоў ЗША 26 ліпеня, паведамляе прэс-служба амбасады ЗША ў Мінску.
Крэмер адзначыў, што Лукашэнку падтрымлівае менш за 30% насельніцтва — гэта самы нізкі паказчык з часу яго прыходу да ўлады ў 1994 годзе.
Па словах Крэмера, вынік падзей у Беларусі мае велізарнае значэнне для ЗША і Еўропы. Ён мяркуе, што наяўнасць жорсткай дыктатуры "супярэчыць бачанню адзінай, вольнай і мірнай Еўропы, якое існавала дзесяцігоддзямі".