Эксперт Міжнароднай назіральнай місіі затрыманы каля Кастрычніцкага суду
Назіральнік толькі выйшаў з памяшкання суду, як да яго падбеглі супрацоўнікі міліцыі. Зараз ён знаходзіцца ў Маскоўскім РУУСе.
28 красавіка каля будынку суду Кастрычніцкага раёна Менска быў затрыманы эксперт Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю грамадзянін Расіі Іван Кандраценка, які назіраў за ходам судовага працэсу па абвінавачанні Дзмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава і Уладзіміра Хамічэнкі ў масавых беспарадках ў Менску 19 сьнежня.
Назіральнік толькі выйшаў з памяшкання суду, як да яго падбеглі супрацоўнікі міліцыі. Зараз ён знаходзіцца ў Маскоўскім РУУСе.
Верагодна, пасьля выканання неабходных працэдур, ён будзе дэпартаваны з Беларусі, як гэта было зроблена з адным з арганізатараў місіі Андрэем Юравым, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".