Дзясяткі чалавек пацярпелі ў выніку разгону мітынгу ў Марока
Некалькі соцень маладых людзей прыйшлі ў нядзелю на мітынг у горадзе Касабланка з патрабаваннем палітычных рэформ.
Дэманстрантаў разганялі пры дапамозе дубінак. У выніку разгону 29 чалавек маюць лёгкія раненні, сярод пацярпелых і паліцыянты, паведамляюць інфармагенцтвы.
Кароль Марока Махамед VI у сакавіку ў звароце да нацыі абвясціў пра рашэнне правесці ўсеагульную канстытуцыйную рэформу дзеля ўмацавання дэмакратыі ў краіне. Рэформа, у прыватнасці, павінна пацвердзіць статус прэм’ер-міністра як кіраўніка выканаўчай улады. Аднак апазіцыйны “Рух 20 лютага” палічыў гэтыя ініцыятывы недастатковымі.
Улада караля ў Марока фармальна абмежаваная канстытуцыяй, але фактычна манарх захоўвае шырокія ўладныя паўнамоцтвы. Ён можа распускаць парламент, абвяшчаць надзвычайнае становішча і мае вырашальнае слова пры прызначэнні ключавых сябраў ураду.
Фота:pictures.reuters.com