Дзмітрый Канавалаў адмовіўся падаваць прашэнне пра памілаванне
Асуджаны на смяротнае пакаранне прызнаў свой прыгавор законным.
25-гадовы Дзмітрый Канавалаў, асуджаны на расстрэл за тэрарызм, прызнаў свой прысуд законным і адмовіўся падаваць прашэнне пра памілаванне. Пра гэта са спасылкай на генпракурора Аляксандра Канюка перадае БелаПАН Нагадаем, што віцябляніна вінавацяць у тэракце ў мінскім метро і шэрагу іншых выбухаў. Ён асуджаны на смерць.
Па словах Канюка, Канавалаў заявіў пра сваю адмову спецыяльнай камісіі яшчэ 19 снежня. Генпракурор кажа, што Канавалаву двойчы нагадвалі пра магчымасць напісаць прашэнне аб памілаванні і ён двойчы адмаўляўся.
Нагадаем, Уладзіслаў Кавалёў, які праходзіць па той жа справе і таксама прысуджаны да смяротнага пакарання, напісаў прашэнне яшчэ ў снежні 2011 года.