Дызайнера Сашу Варламава пакінулі за кратамі да 19 лютага

Як адзначае БелаПАН, дызайнеру выставілі новыя абвінавачванні па крымінальных справа, пачатых супраць яго на пачатку лістапада.

Нагадаем, расследаванне па справе Варламава мусіла скончыцца 19 лістапада. Ён знаходзіцца за кратамі ўжо паўгода — з 20 траўня.

Ад пачатку яго вінавацілі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. У лістападзе на дызайнера пачалі яшчэ дзве справы — за перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці, а таксама за махлярства.