Для ўкраінцаў беларускія мытнікі зрабілі асобны "калідор"
Сюжэт пра гэта паказаў украінскі тэлеканал 24.
У рэпартажы распавядаецца, што на беларуска-ўкраінскіх памежных пераходах з'явіліся асобныя чэргі для ўкраінцаў. Ініцыятарам такіх чэргаў выступілі беларускія службоўцы. У чэргах украінцам даводзіцца стаяць некалькі гадзінаў, а беларусы тым часам праходзяць памежны кантроль беларускіх мытнікаў за некалькі хвілінаў.
Сітуацыю мытнікі тлумачаць тым, што Украіна не ўступіла ў Мытны саюз. У сувязі з гэтым усе ўкраінскія транспартныя сродкі праходзяць праз "чырвоны калідор".