Дэпартаваны замежнікі, аштрафаваныя за ўдзел у мінскай антыядзернай акцыі

Як паведаміў БелаПАН адзін з паплечнікаў затрыманых, актывіст антыядзернага руху Аляксандр Ярашэвіч, увечары 27 красавіка іх пасадзілі ў цягнік да Варшавы. Шасцярым грамадзянам Нямеччыны на два гады забаронены ўезд у Беларусь, грамадзянцы Польшчы — на год.

Нагадаем, 25 красавіка побач са станцыяй метро "Фрунзенская" ў Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 12 удзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС. 26 красавіка яны былі аштрафаваны на 700 тыс. рублёў кожны. Ноч затрыманыя правялі ў Цэнтры ізаляцыі на Акрэсціна.