Дакладчык ПАСЕ выказаўся наконт суда па выбуху ў мінскім метро
Прысуд па справе пра выбух у метро можа змяніць грамадскую думку ў Беларусі на карысць адмены смяротнай кары.
Пра гэта заявіў журналістам у Страсбургу дакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэс Херкель, перадае interfax.by.
На яго погляд, гэтаму спрыяюць "парушэнні падчас расследавання і падчас судовага працэсу". Херкель падкрэсліў, што ў адносінах Беларусі і Савета Еўропы тэма смяротнага пакарання з'яўляецца адной з самых важных. Яна выкарыстоўваецца для спробы пачаць дыялог па аднаўленні статусу спецзапрошанага ў ПАСЕ. Аднак ён лічыць, што беларускае кіраўніцтва пакуль не выкарыстоўвае гэты шанец.