Цішчанка: Шарэпка мусіў звяртацца ў МЗС, а не да нашага старшыні
У Памежным камітэце патлумачылі, чаму два месяцы не адгукаюцца на прапанову амбасадара Польшчы аб сустрэчы.
Адпаведную просьбу пра сустрэчу амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка накіраваў старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандру Баечку два месяцы таму.
“Ёсць дыпламатычныя каналы. І ў дадзеным выпадку ўсе ўзаемаадносіны павінны быць па дыпламатычных каналах, службах і гэтак далей”, — тлумачыць Еўрарадыё маўчанне іх старшыні кіраўнік Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.
І дадае, што ў іх добрыя сувязі з польскімі калегамі-памежнікамі, з якімі яны абменьваюцца інфармацыяй і вырашаюць усе надзённыя пытанні і праблемы.
Нагадаем, 14 лістапада падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік польскай дыпмісіі ў Беларусі Лешак Шарэпка звярнуў увагу на значнае павелічэнне апошнім часам колькасці нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць праз Беларусь у Польшчу. А таксама на праблемы з чэргамі на беларуска-польскай мяжы. Каб абмеркаваць гэтыя праблемы, амбасадар прапанаваў сустрэчу старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандру Баечку. Але адказу так і не атрымаў.
Фота — bymedia.net