Чыноўнікі прапаноўваюць прадаць акцыі “Беларуськалія” і “Нафтана”

Гэта прыцягне ў краіну 2,5 мільярда долараў замежных інвестыцый. Пра гэта 30 студзеня заявіў старшыня Дзяржкаммаёмасці Георгій Кузняцоў.

Кузняцоў: "Дасягненне пастаўленага задання па прыцягненні прамых замежных інвестыцый ад продажу дзяржаўнай уласнасці ў суме не меней за 2,5 мільярда долараў ЗША павінна быць забяспечана прыняццем прынцыповага, я б сказаў палітычнага рашэння. Мы ўжо трэці год перапісваемся з Саветам міністраў па гэтых 2,5 мільярдах. Поспеху няма. Мы прапануем прадаць невялікія долі пакетаў акцый "Нафтана", калійнага камбіната, дзе рэальна ад продажу гэтых прадпрыемстваў можна атрымаць 2,5 мільярда долараў".

У лістападзе 2012 года ўрад даў даручэнне Дзяржкаммаёмасці. Камітэт павінен падрыхтаваць прапановы аб пераліку аб’ектаў, прыватызацыя якіх дазволіць атрымаць інвестыцыі не менш як на 2,5 мільярда долараў.

Фота — picma.ru