Чэргі на літоўскай мяжы ўзніклі праз забастоўку
Бастуюць літоўскія памежнікі. Таму яны значна значна менш прапускаюць грамадзян і транспартныя сродкі.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі. Нагадаем, што праблемы з перасячэннем літоўскай мяжы ўзніклі на выходных.
Па звестках беларускіх памежнікаў, некаторыя грамадзяне, якія спрабавалі спярша прыехаць у ЕС праз Літву, накіраваліся ў бок беларуска-польскай мяжы.
Фота — tutgrodno.com